2 траўня 2024, Чацвер, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры: Будучыня Украіны не можа вызначацца пад дулам пісталета

6
Джон Кэры: Будучыня Украіны не можа вызначацца пад дулам пісталета

Украінскі народ сам вызначыць яе 25 траўня.

Пра гэта заявіў Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры пасля сустрэчы з Міністрам замежных спраў Італіі Федэрыка Магерыні, паведамляе УНІАН.

«25 траўня, мы верым, што будзе магчымасць народу Украіны зрабіць волевыяўленне шляхам галасавання. І будучыня Украіны ні ў якім разе не можа вызначацца пад дулам пісталета, мы ўсе разам выступаем за незалежнасць і суверэннасць Украіны», - заявіў Кэры.

«І мы адмаўляемся верыць, што бюлетэні, памечаныя ў Маскве, ці ж рэферэндумы, зрэжысаваныя адтуль жа, могуць вырашаць будучыню Украіны», - дадаў дзяржсакратар.

Таксама Кэры паведаміў: «Мы аплакваем сёння жорсткасць і бязлітасныя забойствы. І сепаратысты, якія ў цяперашні час вельмі занятыя распаўсюджваннем страху і жорсткасці ў Данецку і Луганску, сапраўды патрабуюць прыняць выклік і народу Украіны».

«Галасаванне, цяперашнее галасаванне, адбудзецца на выбарах 25 траўня», - адзначыў Кэры.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках