2 траўня 2024, Чацвер, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітрапаліт Павел: Беларуская мова павінна быць асноўнай

45
Мітрапаліт Павел: Беларуская мова павінна быць асноўнай

Беларусы павінны размаўляць і маліцца на роднай мове.

Пра гэта мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павел заявіў падчас учорашняй прэс-канферэнцыі ў Менску, паведамляе БелаПАН.

«Наведваючы агульнаадукацыйныя школы, я бачыў, што там ёсць класы беларускай мовы, ёсць класы рускай мовы, - сказаў кіраўнік БПЦ. - Зусім нядаўна я быў у Слоніме, спытаў, на якой мове ідзе асноўнае выкладанне. Кажуць, што асноўнае выкладанне ідзе на беларускай мове, але ёсць і кнігі на рускай мове. Гэта існуе ва ўсіх епархіях, дзе я быў, і гэта нармальна».

«Я думаю, гэта правільна, у Беларусі, безумоўна, асноўнай мовай павінна быць беларуская», - падкрэсліў мітрапаліт Павел.

Патрыяршы экзарх, па яго словах, беларускую гаворку разумее, але пакуль не валодае мовай настолькі, каб размаўляць на ёй. Ён паведаміў, што набыў дапаможнік па беларускай мове і «некалькі разоў яго адкрываў», аднак часу на падрабязнае знаёмства, напрыклад, з беларускай літаратурай у яго не шмат.

У праваслаўнай царкве няма такога паняцця, як кананічная мова, таму набажэнствы і пропаведзі могуць ісці на любой даступнай пастве мове. «Усе місіянеры вывучалі мясцовую мову, потым рабілі на яе пераклад Евангелля, малітваслова і прапаведавалі, гэта нармальна», - запэўніў мітрапаліт.

Ён адзначыў, што раней адзін менскі святар ужо спрабаваў праводзіць набажэнствы выключна па-беларуску, аднак гэта адпудзіла тую частку вернікаў, якая яго недастаткова разумела. Тым не менш, калі праваслаўныя вернікі Беларусі захочуць маліцца на роднай мове, то ўладыка падтрымае гэтую ідэю.

«Сталі прапаноўваць раннюю літургію на адной мове, познюю - на іншай. Мы гэтаму таксама перашкаджаць не будзем», - дадаў праваслаўны іерарх.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках