2 траўня 2024, Чацвер, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Людзі ў масках акружылі Дом футбола ў Кіеве

4
Людзі ў масках акружылі Дом футбола ў Кіеве

Футбольныя заўзятары патрабуюць адмяніць рашэнне правесці 15 траўня фінал Кубка краіны без гледачоў.

Ультрас Дынама, як і было запланавана, раніцай 14 траўня падышлі да Дома футбола, дзе размешчаны офіс ФФУ.

Каля трохсот чалавек у масках акружылі Дом футбола і патрабуюць перанесці фінал Кубка з Палтавы ў Львоў і дазволіць прысутнічаць заўзятарам, паведаміла выданне Вести.

Фанаты патрабавалі, каб да іх выйшаў кіраўнік ФФУ Анатоль Канькоў, але да заўзятараў спусціўся першы віцэ-прэзідэнт федэрацыі Анатоль Папоў. У размове з ім заўзятары агучылі патрабаванні і перадалі ліст ад мэра Львова Андрэя Садовага, які, у выпадку правядзення матчу 15 траўня Дынама-Шахцёр у Львове гарантуе заўзятарам бяспеку.

Фанаты працягваюць скандаваць лозунгі, але не заўсёды прыстойныя. Работнікі ФФУ прыбіраюць тэрыторыю ад спаленых петард і фаераў.

Ультрас, нагадаем, патрабуюць адмяніць рашэнне правесці 15 траўня фінал Кубка краіны без гледачоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках