2 траўня 2024, Чацвер, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэсцкія чыноўнікі назвалі антываенны пікет «распальваннем варожасці»

Брэсцкія чыноўнікі назвалі антываенны пікет «распальваннем варожасці»

У судзе Бярозаўскага раёна пачаўся разгляд скаргі на дзеянні райвыканкама, які забараніў правядзенне пікету 25 сакавіка.

Яна паступіла ад праваабаронцаў Тамары Шчапёткінай, Сяргея Русецкага і грамадскай актывісткі Таццяны Тарасевіч, піша сайт ПЦ «Вясна».

Як сказаў на пасяджэнні суда юрыст райвыканкама Яўген Каштэлян, адклікаць дазвол на пікет Бярозаўскі райвыканкам прымусіла вышэйстаячая арганізацыя, а менавіта - Брэсцкі аблвыканкам.

Ініцыятары заявы ў суд прапанавалі выклікаць на пасяджэнне намесніка старшыні Бярозаўскага райвыканкама Міхаіла Крэйдзіча, які паставіў свой подпіс пад дазволам і зваротам, а таксама чыноўніка з Брэсцкага аблвыканкама, які ўбачыў у адной з мэтаў пікету распальванне нацыянальнай варожасці. Яны таксама заявілі пра неабходнасць правядзення лінгвістычнай экспертызы.

Суддзя Алена Нямкова пагадзілася выклікаць на чарговае пасяджэнне вышэйзгаданых асоб і прызначыла яго на 21 траўня.

Па словах праваабаронцаў, Бярозаўскі райвыканкам распісаўся ў сваёй несамастойнасці, калі 20 сакавіка даў дазвол на пікет у Дзень Волі, а за 3 дні да акцыі адмяніў сваё рашэнне пад ціскам вышэйстаячай арганізацыі.

Нагадаем, што мэтай пікету былі азнаменаванне 96-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, выказванне пратэсту супраць увядзення Расейскай Федэрацыяй сваіх войскаў на тэрыторыю незалежнай Украіны і размяшчэння расейскіх ваенных баз на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, патрабаванне вызвалення палітвязняў.

Распальванне нацыянальнай варожасці ўбачылі чыноўнікі Брэсцкага аблвыканкама ў выказванні пратэсту супраць увядзення Расейскай Федэрацыяй сваіх войскаў на тэрыторыю незалежнай Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках