2 траўня 2024, Чацвер, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былога гендырэктара «Магілёўвадбуду» пасадзілі на 7 гадоў

7
Былога гендырэктара «Магілёўвадбуду» пасадзілі на 7 гадоў

Былому кіраўніку холдынгу «Магілёўвадбуд» далі 7 гадоў турмы з канфіскацыяй.

Пра гэта БелТА паведаміў начальнік следчага ўпраўлення УСК па Магілёўскай вобласці Аляксей Яршоў, якое расследавала крымінальную справу.

Пры расследаванні крымінальнай справы ў дачыненні да былога генеральнага дырэктара холдынгу «Магілёўвадбуд» праведзены значны аб'ём працы. Па крымінальнай справе, якая складаецца з 9 тамоў, дапытаныя больш за 100 сведак, праведзены шэраг крыміналістычных экспертыз, накладзены арышт на маёмасць і грашовыя сродкі абвінавачанага на суму каля Вr1 млрд.

Былы кіраўнік холдынгу абвінавачваецца ў атрыманні ад прадстаўнікоў камерцыйнай структуры Расейскай Федэрацыі хабару ў памеры 400 тыс. расейскіх рублёў за вырашэнне пытання аб заключэнні дамовы на аказанне транспартных паслуг і ажыццяўленне работ па рэкультывацыі зямель у Рэспубліцы Комі, а таксама ў крадзяжы гаруча-змазачных матэрыялаў холдынгу на суму больш Вr18,5 млн.

«Прысуд суда можна назваць вышэйшай кропкай дзяржаўнай адплаты за зробленае злачынства», - адзначыў Аляксей Яршоў.

Прысуд пакуль у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках