2 траўня 2024, Чацвер, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэманстрацыю пад Анкарой разагналі газам і вадамётамі

1

Многіх удзельнікаў пратэстаў затрымалі.

Жыхары горада Сома выйшлі на дэманстрацыю з-за таго, што ўлады краіны на іх думку, робяць недастатковыя меры для выратавання гарнякоў, які пацярпелі з-за выбуху, што прагрымеў сёння ноччу на адной з шахтаў недалёка ад населенага пункта. Таксама яны абвінавачваюць уладальніка вуглездабыўнай кампаніі ў недастатковых мерах бяспекі, з-за невыканання якіх і адбылося надзвычайнае здарэнне.

У дэманстрацыі ўзялі ўдзел каля 800 чалавек. Паліцыя ўжыла для яе разгону слёзацечны газ і вадамёты. Як паведамляюць у «Твітэры» мясцовыя жыхары, ёсць пацярпелыя і затрыманыя.

У Турцыі абвешчаная трохдзённая нацыянальная жалоба ў сувязі з аварыяй на шахце, у выніку якой загінулі больш за 200 чалавек. Больш за 300 рабочых па-ранейшаму знаходзяцца пад заваламі. Ля ўваходу ў шахту, адкуль выносяць пацярпелых і загінулых, сабраліся шматлікія сваякі шахцёраў, многія плачуць.

Большасць загінулых памерлі ад атручвання чадным газам. У цяперашні час выратавальнікі запампоўваюць у шахту кісларод, каб выратаваць тых, хто застаўся ў жывых.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках