2 траўня 2024, Чацвер, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Пецярбурга гандлявала беларускімі немаўлятамі

1
Жыхарка Пецярбурга гандлявала беларускімі немаўлятамі

СК Беларусі распачаў крымінальную справу аб гандлі нованароджанымі пад прыкрыццём сурагатнага мацярынства.

Сярод падазраваных - дырэктар беларускай фірмы, якая прадстаўляе паслугі па пошуку сурагатных маці. След прывёў аператыўнікаў у Санкт-Пецярбург. 14 траўня тут пачаліся допыты работнікаў медустаноў «Ава-Петэр», піша «БелаПАН».

У справе фігуруе як мінімум 14 дзяцей, бацькоў якіх, па версіі следства, падманула беларускае агенцтва «Суркансалт». Яго дырэктара Аксану Калясень падазраюць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Сутнасць прэтэнзій у спосабе штучнага апладнення сурагатных маці, а не ў рэалізацыі праграм сурагатнага мацярынства як такіх. Як лічыць следства, замест названага ў дамовах экстракарпаральнага апладнення (ЭКА) праходзіла інсемінацыя - перанос спермы генетычнага бацькі будучага дзіцяці ў поласць маткі сурагатнай мамы. З-за гэтага сурагатныя маці станавіліся генетычнымі, што забаронена беларускім заканадаўствам.

Як толькі сурагатная і генетычная маці становяцца адной асобай, працэдура сурагатнага мацярынства ператвараецца ў продаж нованароджаных. Таксама патэнцыйныя генетычныя бацькі не толькі атрымлівалі генетычна «не зусім сваіх» дзяцей, але і гублялі ў грошах: інсемінацыя каштуе прыкладна ў 10 разоў танней, чым ЭКА.

14 траўня СК пачаў допыт сведак - дырэктара і лекара сеткі піцерскіх клінік «Ава-Петэр». Так як у дамовах паказвалася, што працэдура ЭКА будзе праводзіцца ў пецярбургскай клініцы «Ава-Петэр». Акрамя таго, праваахоўнікі знайшлі даведкі, выкананыя на фірмовых бланках «Ава-Петэр» з лагатыпамі сеткавых клінік «Ава-Петэр». Гэтыя даведкі канстатавалі працэдуры пераносу эмбрыёнаў сурагатным маці. На падставе такіх даведак загс афармляе народжаных сурагатнымі мацi дзяцей як дзяцей іх генетычных бацькоў, паведамляе Фонтанка.ру.

Па словах адваката медыкаў Вольгі Зіноўевай, даведак, якія зацікавілі СК Беларусі, у крымінальнай справе 15, але ў «Ава-Петэр» прызнаюць сапраўднасць толькі адной даведкі. Гаворка ідзе пра выпадак 2012 года, калі ў пецярбургскую клініку звярнулася сям'я з Беларусі. Гэтыя людзі атрымалі неабходны комплекс паслуг разам з яшчэ адной грамадзянкай Беларусі, якая стала сурагатнай мамай. З імі, па словах адваката, праблем не было, яны паспяхова і абсалютна законна абзавяліся дзіцем і не падазравалі пра далейшыя непрыемныя падзеі да таго часу, пакуль іх не патурбавалі ў сувязі з узбуджанай крымінальнай справай.

Адвакат Вольга Зіноўева сцвярджае: да сумніўных эпізодах, якія фігуруюць у беларускай крымінальнай справе, «Ава-Петэр» ніякага дачынення не мае, і эпізоды гэтыя пабудаваныя на выніках фальсіфікацыі той сапраўднай даведкі, якую адзін раз сапраўды выдалі добрасумленным кліентам клінікі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках