2 траўня 2024, Чацвер, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ларс фон Трыер піша сцэнар фільма жахаў

3
Ларс фон Трыер піша сцэнар фільма жахаў

Дацкі рэжысёр Ларс фон Трыер выступіць сцэнарыстам фільма жахаў «Дэтройт».

Пра гэта паведамляе THR.

Рэжысёрам фільма выступіць таксама датчанін - Крысціян Леўрынг. Дзеянне фільма будзе разгортвацца ў амерыканскім Дэтройце - былым буйным аўтапрамысловым цэнтры, які цяпер прыйшоў у заняпад.

У апошні раз Ларс фон Трыер пісаў сцэнар для фільма іншага рэжысёра дзесяць гадоў таму - для «Дарагой Вэндзі» Томаса Вінтэрберга.

У лютым гэтага года на Берлінале адбылася прэм'ера рэжысёрскай версіі апошняга фільма фон Трыера - «Німфаманкі».

Фота: Jean Baptiste Lacroix/FilmMagic/Getty Images

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках