2 траўня 2024, Чацвер, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыклон «Івэта» прынясе ў Беларусь дажджы

2
Цыклон «Івэта» прынясе ў Беларусь дажджы

У бліжэйшыя дні чакаюцца залевы і моцны вецер.

Ужо заўтра на поўдні краіны зноў пойдуць дажджы - адаб'ецца ўплыў цыклону Івэта, а да вечара чацвярга фронт дабярэцца да Менска. Самым дажджлівым днём стане пятніца, чакаецца таксама ўзмацненне ветру, піша onliner.by.

Сам цыклон пройдзе побач з Беларуссю, але ўсё роўна акажа ўплыў. Ужо гэтай ноччу ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях чакаюцца дажджы, днём яны ўзмоцняцца, а да вечара дабяруцца да Менска. У чацвер чакаецца ад 16 да +21 градусаў па Цэльсіі, на поўдні - +13-15.

Паводле прагнозу, вецер у бліжэйшыя дні ўзмоцніцца да 15-18 метраў за секунду. Гэта можа ствараць небяспеку для аўтамабіляў, прыпаркаваных паблізу старых дрэў. Акрамя таго, на адкрытых участках трас можа дзьмуць моцны бакавы вецер.

У пятніцу ападкі пройдуць па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Стане крыху халадней, паветра прагрэецца толькі да +11-18. У выходныя надвор'е палепшыцца, але кароткачасовыя дажджы магчымыя. Тэмпература павысіцца, на ўсходзе Беларусі будзе да +27.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках