2 траўня 2024, Чацвер, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Славянскам ідзе бой з тэрарыстамі

2
Пад Славянскам ідзе бой з тэрарыстамі

У Славянскім раёне Данецкай вобласці працягваюцца ўзброеныя сутыкненні паміж тэрарыстамі і ўкраінскімі войскамі.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Данецкай аблдзяржадміністрацыі са спасылкай на дэпартамент па пытаннях унутранай палітыкі АДА.

"У выніку ўчорашняга бою (Дзімітраўскі сельскі савет) ёсць загінулыя і параненыя з абодвух бакоў. У Славянску чутная стральба. Падчас баявых дзеянняў церпяць прыватныя жылыя дамы, будынкі, транспарт", - сказана ў паведамленні.

У АДА таксама паказваюць, што ў сувязі з бяздзейнасцю сепаратыстаў пасля правядзення псеўдарэферэндуму многія жыхары адчуваюць "расчараванне", паколькі чакалі зменаў у лепшы бок.

"Напружанай на сённяшні дзень застаецца сітуацыя ў Данецку, Дзяржынску, Горлаўцы, Енакіева, Канстанцінаўцы, Краматорску, Красным Лімане, Марыупалі, Славянску і Славянскім раёне", - паведамілі ў прэс-службе.

Фота: AP

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках