2 траўня 2024, Чацвер, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадаўцы свініны: Кілаграм мяса падаражэў для нас на 30 тысяч

39
Прадаўцы свініны: Кілаграм мяса падаражэў для нас на 30 тысяч

Кошты мяса растуць як на дражджах.

«Кілаграм свініны ў краме каштуе 150 тысяч! З якіх гэта часоў такія кошты?» - спытала здзіўленая чытачка «Комсомольской правды в Беларуси».

Трэба сказаць, цэннікі на вітрынах і праўда здзіўляюць: паляндвіца ды шыя стаяць ужо па 180 тысяч за кілю! Яшчэ два месяцы таму свініну можна было купіць амаль удвая танней - за 100 тысяч.

- Як кошты адпусцілі (у пачатку красавіка ўрад скасаваў абмежаванне на адпускныя кошты, па якіх мясакамбінаты прадавалі мяса ў крамы), так кілаграм мяса падаражэў для нас на 30 тысяч! І ўсё астатняе таксама даражэе: электрычнасць, бензін, арэнда… - кажуць прадаўцы.

Журналісты спыталі, ці не стала менш пакупнікоў праз рост коштаў.

- Ды не, проста купляюць менш. Хто раней браў пяць кілаграмаў, цяпер бярэ тры.

Дарэчы, пустых прылаўкаў ў мясных радах на рынку нават больш, чым заўсёды. Прадаўцы тлумачаць: некаторыя іх калегі і зусім часова пастанаввілі не выходзіць на працу. Прычым нават не таму, што гандляваць цяпер нявыгадна, а таму, што свініны проста няма. Рэч у тым, што падчас успышкі афрыканскай чумы свіней, якая была амаль год таму, у многіх падворках знішчылі ўсіх свіней і забаранілі заводзіць новых, - кажуць яны.

- Перадайце чытачам, каб куплялі ялавічыну! Яна і здаравейшая, і таннейшая, - смяюцца прадаўцы ялавічыны.

- Дзяўчына, падыходзьце, аддам паляндвіцу за 110 тысяч, шыю за 85, - запрашае да прылаўка прадавец.

- А я дык ва Уруччы і за 75 тысяч знайшла, - дзеліцца сакрэтам выгаднага мясной шопінгу пакупніца.

Дарэчы, у трох гастраномах у цэнтры паляндвіцы журналісты зусім не знайшлі. Там, дзе раней ляжала свіная выразка, цяпер вяндліны ды каўбасы.

- Не прывезлі, - паціскаюць плячыма прадаўцы.

Афіцыйная статыстыка пацвярджае: кошты мяса растуць як на дражджах. Толькі за красавік мяса і птушка падаражэлі на 4,3% (а з пачатку года - ужо на 9,3%). Праўда, дзеля справядлівасці скажам, што гэта не той прадукт, які даражэе найбольш. Напрыклад, цэннік на бульбу за першыя чатыры месяцы года вырас на 21,1%, садавіна - на 18,4%, а гародніна - на 11,6%.

Фота: Віктар Гіліцкі

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках