2 траўня 2024, Чацвер, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілля Панамароў: Баявікі з Данбаса вернуцца ў Расею з досведам баявых дзеянняў

15
Ілля Панамароў: Баявікі з Данбаса вернуцца ў Расею з досведам баявых дзеянняў

Узброеныя баевікі, якія цяпер захопліваюць будынкі абласных і гарадскіх адміністрацый ва Украіне, хутка з'явяцца ў Расеі.

Пра гэта заявіў дэпутат Дзярждумы РФ Ілля Панамароў на прэс-канферэнцыі ў Маскве, паведамляе «Главком».

«Як бы ні павярнуліся далей падзеі на ўсходзе Украіны, але ў нас з ёй у кожным выпадку будзе празрыстая мяжа», - сказаў ён.

Адпаведна, мяркуе Панамароў, «мы атрымаем тысячы нацыяналістычна настроеных» апалчэнцаў-расейцаў, з досведам баявых дзеянняў, «што злавілі кураж, якія дамагліся поспеху (а праведзены 11 траўня рэферэндум ў Данецкай і Луганскай абласцях - гэта іх поспех)».

«І ўсе гэтыя людзі будуць у Расеі», - дадаў Панамароў.

На думку дэпутата, «гэта досыць змрочная будучыня і змрочны сцэнар».

Паводле ягоных слоў, аснову грамадскіх арганізацый, якія цяпер уваходзяць у «Данецкую народную рэспубліку», гэта такія вельмі правыя нацыяналістычныя арганізацыі як Рускае нацыянальнае адзінства (РНЕ), нацыянал-бальшавікі, Славянскі саюз, казакі і Саюз афіцэраў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках