2 траўня 2024, Чацвер, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японія будзе ўдзельнічаць у аперацыях NATO

4
Японія будзе ўдзельнічаць у аперацыях NATO

Заканадаўства Японіі будзе перагледжана дзеля ўдзелу краіны ў вайсковых місіях за мяжой.

Японская палітыка ў сферы абароны бліжэйшым часам можа змяніцца - на змену антывайсковай скіраванасці прыйдзе актыўны ўдзел у «калектыўнай абароне». Пасля таго, як NATO дамовілася з Японіяй аб паглыбленні супрацоўніцтва, прэм'ер-міністр Краіны ўзыходнага сонца Сіндзо Абэ збіраецца скасаваць забарону на выкарыстанне японскіх войскаў у баявых місіях за мяжой, піша газета The Financial Times, якую цытуе партал InoPressa.

«Сіндзо Абэ мае намер абвясціць, што ўхваляе найбуйнейшую за некалькі дзясяткаў гадоў змену ў абароннай палітыцы Японіі», - гаворыцца ў артыкуле. Прапануецца змяніць трактоўку канстытуцыі Японіі - камісія экспэртаў, абраных прэм'ерам, бліжэйшым часам прадасць праект, які тлумачыць асноўны закон так, што гэта дазволіць Японіі ўдзельнічаць у аперацыях хаўруснікаў NATO - «калектыўнай абароне». Пасяджэнне камісіі прызначанае на чацвер, 15 траўня.

Такім чынам, Японія зможа весці баявыя дзеянні дзеля абароны хаўрусных краін і ў тых выпадках, калі японскай тэрыторыі нічога не пагражае. Заўважым, што дагэтуль японскія войскі ўдзельнічалі толькі ў гуманітарных выратавальных місіях, а таксама міратворчых кампаніях, якія не прадугледжваюць баявых дзеянняў. Гэта быў адзін з асноўных прынцыпаў дзяржавы пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

«Нават гэтыя аперацыі выклікаюць спрэчкі: многія японцы ганарацца тым фактам, што Узброеныя сілы іх краіны «трымаюцца непрыкметна». Аднак некаторыя ўважаюць гэта правіла за анахранізм, а правыя нацыяналісты – за зневажальны рудымент даўняй вайны», - гаворыцца ў артыкуле.

З усяго відаць, красавіцкі візіт прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў Японію паспрыяў сцвярджэнню новай палітыкі бяспекі краіны. Пры гэтым заўважым, што сама Японія ў NATO не ўваходзіць. Яе становiшча вызначаецца як «асноўны хаўруснік па-за NATO». У пачатку траўня Японія і NATO падпісалі індывідуальную праграму партнёрства і супрацоўніцтва, якая паслужыць практычнай дарожнай картай іх супольных дзеянняў.

Для падпісання праграмы Абэ сустрэўся ў Брусэлі з генсекам NATO Андэрсам Фогам Расмусэнам, які назваў візіт японскага прэм'ера «вельмі своечасовым», улічваючы курс Японіі на новую стратэгію бяспекі, якая прадугледжвае «праактыўны ўклад» краіны ў справу міру.

Прыхільнікі Абэ мяркуюць, што «калектыўная самаабарона» - натуральнае пашырэнне права Японіі на самаабарону, а таксама кажуць, што Японіі патрэбная большая аўтаномія ва ўмовах новага рэгіянальнага суперніцтва і пагроз яе бяспекі. Экспэрты адзначаюць узмацненне Кітая, які ўмацоўвае стасункі з Расеяй, фактычна якая з'яўляецца апанентам Злучаным Штатам. «ЗША слабеюць, а Кітай мацнее», - заўважыў чалец экспэртнай камісіі Абэ Асаму Нісі.

Між тым большасць японцаў не падтрымліваюць ідэю ўдзелу Японіі ў праграме «калектыўнай абароны». Паводле апытання, 41% японцаў выступілі «супраць» «калектыўнай абароны», 34% выказаліся «за». Адзначым, што ў 2013 годзе карціна была іншай: прыхільнікаў актыўнага вайсковага ўдзелу Японіі было больш, чым апанентаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках