4 траўня 2024, Субота, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз адкрыў свой рынак для Украіны

7
Еўразвяз адкрыў свой рынак для Украіны

З 15 траўня еўрапейскі рынак паўнавартасна адкрыўся для ўкраінскіх тавараў і паслуг.

Пра гэта паведамляе «Лiга.нет».

21 сакавіка Украіна падпісала палітычную частку пагаднення аб асацыяцыі з Еўразвязам. Бакі таксама падпісалі дадатковы дакумент, так званы заключны акт, згодна з якім часовае, да зацвярджэння ў парламентах Украіны і краін-членаў ЕЗ, выкананне палітычнай часткі пагаднення пачнецца неадкладна. Эканамічная частка ўступіць у сілу пасля завяршэння выбарчага працэсу ва Украіне, у прамежку паміж летам 2014 і пачаткам 2015 года. Дадатковы дакумент можа быць падпісаны нават у адсутнасці лідараў, на тэхнічным узроўні.

Еўрапейскі звяз таксама ў аднабаковым парадку адмовіўся ад якіх-небудзь збораў на экспарт украінскіх тавараў у ЕЗ і адклаў пытанне па зняцці такіх збораў з тавараў, якія паступаюць на тэрыторыю Украіны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках