26 красавiка 2024, Пятніца, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка хоча новую лякарню на прыродзе

66
Лукашэнка хоча новую лякарню на прыродзе

Беларускі дыктатар вырашыў пабудаваць для сябе і чыноўнікаў новы медцэнтр за горадам.

Аляксандр Лукашэнка вырашыў перадаць у распараджэнне Менска будынак Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Упраўлення справамі прэзідэнта, а сабе і іншым чыноўнікам пабудаваць новы «кампактны» цэнтр на прыродзе, то бок, за мяжой горада. Сваё рашэнне ён матываваў эканоміяй грошай, перадае АФН.

«Гораду патрэбная лякарня. Немалая лякарня. Я, вядома, вельмі акуратна і асцярожна стаўлюся да будаўніцтва новых лякарняў, трэба было б нармальна загрузіць існуючыя, але тым не менш», - сказаў Лукашэнка, заслухаўшы даклад па пытанні забяспечанасці Менска бальнічнымі месцамі.

«У нас ёсць так званая прэзідэнцкая лякарня ў падпарадкаванні Упраўлення справамі прэзідэнта. Таму, каб не будаваць новыя лякарні, мы маглі б гэтую махіну перадаць гораду, а пабудаваць невялікі клінічны цэнтр для выканання тых функцый, якія сёння выконвае лякарня пры Упраўленні справамі прэзідэнта, пабудаваць дзесьці пад горадам ці ў горадзе», - працягнуў беларускі кіраўнік.

«Гэта было б нашмат танней для краіны: мы аддаём Ладуцьку гэтую лякарню, а замест яе, каб горад не траціў $500 млн на будаўніцтва новай бальніцы, маглі б у пяць разоў танней пабудаваць невялікі кампактны цэнтр», - сказаў на заканчэнне Лукашэнка.

У выніку ён даручыў дэталёва пралічыць прапановы і ўнесці на яго разгляд найбольш аптымальны варыянт.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках