18 траўня 2024, Субота, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты грамяць выбаркамы на Луганшчыне

7
Тэрарысты грамяць выбаркамы на Луганшчыне

Узброеныя баевікі разграмілі акруговыя выбаркамы тэрытарыяльных выбарчых акругаў № № 105 і 106.

Пра гэта па тэлефоне паведаміў старшыня АВК 105 акругі Валянцін Ткаліч, перадае «Укрінфарм».

«На сёння на раніцу лёс старшыні выбарчай камісіі 106 выбарчай акругі Дзмітрый Набокаў невядомы. Сёння ў 5 раніцы да мяне ў дом уварваліся ўзброеныя людзі, падвергнулі катаванням жонку, перавярнулі ўсё дагары нагамі, канфіскавалі ўсю дакументацыю і аргтэхніку. А ўвечары мяне папярэдзілі, каб я дома не начаваў», - сказаў ён.

Па словах Ткаліча, гэта былі прадстаўнікі самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі».

Учора баевікі разграмілі АВК 104 акругі (Кастрычніцкі раён Луганска) і сарвалі трэнінг работнікаў участковых камісій ТВК №105.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках