19 траўня 2024, Нядзеля, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кампаніі Ахметава заключылі дамову з сепаратыстамі

17
Кампаніі Ахметава заключылі дамову з сепаратыстамі

Кампаніі групы «Метінвест», што ўваходзіць у актывы Рыната Ахметава, падпісалі мемарандум з самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікай».

У ім замацаваныя ініцыятывы бакоў па забеспячэнню бяспекі ў Марыупалі. Адпаведнае паведамленне распаўсюдзіла прэс-служба групы «Метінвест», якая належыць алігарху Рынату Ахметаву.

У дакуменце прапануецца даручыць кантроль за парадкам у Марыупалі міліцыі і народнай дружыне. Пры гэтым бакі заклікаюць фармаванні, якія з'явіліся ў горадзе на хвалі пратэсту, скласці зброю, а таксама звяртаюцца да кіеўскіх уладаў з просьбай прыбраць блокпосты на пад'ездзе да горада, усталяваныя ўкраінскімі вайскоўцамі.

«Наш прыярытэт - мір у Марыўпалі, спакойнае жыццё горада, забеспячэнне стабільнай працы прамысловых і камунальных прадпрыемстваў», - тлумачаць стваральнікі мемарандума.

«Мемарандум аб парадку і бяспецы» падпісалі генеральныя дырэктары металургічных камбінатаў імя Ільіча і «Азоўсталі», гарадскі галава Марыупаля, начальнік гарадской міліцыі і верхавод сепаратыстаў у Марыупалі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках