7 траўня 2024, aўторак, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ патрабуе спыніць затрыманні актывістаў у Беларусі

4
ЕЗ патрабуе спыніць затрыманні актывістаў у Беларусі

Ад беларускіх уладаў патрабуюць неадкладна вызваліць палітвязняў.

«Мы заклапочаныя запалохваннем, адвольным арыштам і затрыманнем некалькіх дзясяткаў прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і апазіцыйных арганізацый напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі», - гаворыцца ў распаўсюджанай 16 траўня заяве прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешняга дзеяння ў сувязі з затрыманнем у Беларусі больш за 30 грамадскіх і палітычных актывістаў, піша БелаПАН.

«Мы асуджаем выкарыстанне беларускімі ўладамі адміністрацыйнага затрымання як інструмента ціску, стварэння атмасферы страху і няўпэўненасці для маладога пакалення жыхароў Беларусі», - адзначаецца ў дакуменце.

Еўразвяз заклікаў улады Беларусі «неадкладна спыніць гэтыя дзеянні і адпусціць усіх несправядліва затрыманых, зняўшы з іх усе абвінавачванні». «Таксама мы зноў заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных», - гаворыцца ў заяве.

Падкрэсліваецца, што «гатоўнасць ЕЗ да далейшага развіцця стасункаў з Беларуссю застаецца абумоўленай канкрэтнымі крокамі Беларусі ў кірунку дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства права».

Нагадаем, напярэдадні адкрыцця і падчас чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі прайшлі масавыя затрыманні і арышты грамадскіх актывістаў. Паводле заяў праваабаронцаў, было затрымана і асуджана амаль 30 чалавек, прычым пераважная большасць - прэвентыўна, на падставе сфабрыкаваных і аднатыпных абвінавачванняў у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі.

Варта адзначыць, што, са слоў актывіста моладзевага крыла Партыі БНФ Мікалая Бабушкіна, які вызваліўся 14 траўня са сталічнага цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў, напярэдадні чэмпіянату было затрымана і асуджана значна больш людзей.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках