19 траўня 2024, Нядзеля, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паводка стагоддзя на Балканах: дзесяткі ахвяраў у Сербіі і Босніі

1

На Балканах лютую наймацнейшая за 120 гадоў паводка.

Праз ліўні з берагоў выйшлі рэкі ў Харватыі, Сербіі, Босніі і Герцагавіне, а таксама ў Румыніі. У Сербіі і Босніі абвешчаны рэжым надзвычайнай сітуацыі, паведамляе Euronews. Дакладныя звесткі аб ахвярах улады абяцаюць паведаміць толькі пасля таго, як сыдзе вада. Паводле звестак СМІ, іх ужо мінімум два дзесяткі: 12 загінулых у Босніі і восем у Сербіі.

REUTERS/Marko Djurica

Сербскі прэм'ер-міністр Аляксандар Вучыч назваў тое, што адбываецца найвялікшай катастрофай: "Гэта трагедыя напраўду біблейскага маштабу. Аб чалавечых жыццях я ўжо і не кажу. Усе праблемы нясе з сабой рака Сава. Такой разбуральнай прыроднай катастрофы ў гісторыі Сербіі яшчэ не было".

Кіраўнік сектара надзвычайных сітуацый МУС Сербіі Прэдраг Марыч сёння на прэс-канферэнцыі, у прыватнасці, пацвердзіў, што адзін загінулы чалавек быў знойдзены мінулай ноччу падчас правядзення выратавальных работ у горадзе Абрэновац. Як паведамляе ІТАР-ТАСС, Вучыч, каментуючы сітуацыю ў Абрэноўце, папярэдзіў: "Не ведаем, што нас чакае, калі вада спадзе".

У Сербіі эвакуявана больш за 15 тысяч чалавек. У выратавальных аперацыях і працы для ўмацавання берагоў рэк мяшкамі з пяском задзейнічаны не толькі паліцыя, пажарныя і вайскоўцы, але і добраахвотнікі, якія актыўна адгукнуліся на заклік аб дапамозе. Вялікую дапамогу надаюць расейскія ратавальнікі, якія прыбылі ў Сербію самалётамі МНС.

Паводка была выкліканая проліўнямі, якія пачаліся ў рэгіёне ў сераду, яны якія прычыніліся да выхаду рэк з берагоў і затаплення велізарных тэрыторый, уключаючы гарады і вёскі. Рэкі, якія выйшлі з берагоў, адрэзалі ад навакольнага свету дзесяткі населеных пунктаў, да 100 тысяч дамоў засталіся без святла. Прагнозы сіноптыкаў несуцяшальныя: дажджы не сціхнуць яшчэ некалькі дзён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках