19 траўня 2024, Нядзеля, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску знайшлі мёртвым барда Змітра Сідаровіча

23
У Менску знайшлі мёртвым барда Змітра Сідаровіча

(абноўлена) Не выключана, што музыку забілі.

Сябры адмаўляюцца распавядаць пра абставіны смерці музыкі.

«Давайце казаць пра важныя рэчы, напрыклад, пра тое, чаму геній побач з намі не быў шчаслівы. Што ён зрабіў, і што мог зрабіць», - сказала «Нашай Ніве» знаёмая Сідаровіча.

«Ён двое сутак не адказваў на званкі. У яго быў канцэрт, але ён не з'явіўся на яго, - распавядае сябар памерлага прадпрымальнік Алесь Суша. - Тады бацькі і былая жонка неяк змаглі трапіць у кватэру ў Зялёным Лузе. Быццам бы гэта забойства, ён ляжаў у лужыне крыві. Зараз там аператыўнікі, спрабуюць высветліць, што здарылася».

Зміцер Сідаровіч нарадзіўся ў 1965-м у Менску. Музыка, бард, дудар. У 1991 стварыў гурт «Камэлот». Выпусціў кнігу вершаў «Тры жалуды». Аўтар - складальнік даведніка «Вялікія музыкі ХХ стагоддзя». Акрамя бардаўскай песні актыўна займаўся фальклорам. Адраджаў дуду. У 2000 удзельнічаў у альбоме «Вір» гурту «Стары Ольса ».

У 2000 годзе Дзмітрый Сідаровіч разам з гуртамі «Стары Ольса» і «Contredanse» запісаў зборны альбом «Вір», які выйшаў у 2001-м.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках