6 траўня 2024, панядзелак, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Украіны: Расейскіх «міратворцаў» сустрэнуць агнём

31
Мінабароны Украіны: Расейскіх «міратворцаў» сустрэнуць агнём

Армія РФ на тэрыторыі Украіны будзе сустрэтая як агрэсар.

Пра гэта ў эфіры праграмы «События недели» на тэлеканале «Украина» заявіў міністр абароны краіны Міхаіл Коваль, піша Gazeta.ua.

Ён, у прыватнасці, адзначыў, што перад украінскай арміяй стаяць канкрэтныя задачы, а міратворчы мандат расейскія ўзброеныя сілы не атрымлівалі.

«Каманду ад Галоўнакамандуючага або Вярхоўнай Рады на тое, што міратворцы будуць уваходзіць на тэрыторыю Украіны, наша армія не атрымлівала, - падкрэсліў міністр. - Таму, калі часткі расейскай арміі пад міратворчым сцягам будуць уваходзіць на нашу тэрыторыю, мы будзем паступаць з імі так, як з агрэсарам».

Паводле яго слоў, ва Узброеных сілах Украіны праведзеная частковая мабілізацыя.

«Усе злучэнні і часткі, як мы і планавалі, цалкам мабілізаваны, праведзены баявыя трэніроўкі па ўзаемадзеянню», - удакладніў Коваль.

Ён запэўніў, што наша армія цалкам гатовая да выканання заданняў па прызначэнні. Кіраўнік абароннага ведамства адзначыў, што частка баявых сіл бярэ ўдзел у антытэрарыстычнай аперацыі на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей. Таксама Коваль распавёў, што ваеннаабавязаныя грамадзяне, у каго нарадзілася трэцяе дзіця, будуць вызваленыя ад службы.

«Гаворка ідзе пра рэзервістаў. У такім выпадку мы дабіраем добраахвотнікаў з тых, хто знаходзіцца ў ліку Узброеных Сіл Украіны. А тыя рэзервісты, якія папоўнілі Узброеныя сілы Украіны - выдатныя знаўцы сваёй справы, вялікія патрыёты нашай краіны і людзі, якія здольныя выконваць заданні па прызначэнні», - рэзюмаваў міністр абароны.

Нагадаем, па звестках з розных крыніц, расейская армія рыхтуе ўварванне на тэрыторыю Украіны пад выглядам «міратворчай місіі».

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках