6 траўня 2024, панядзелак, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захоплены ў Крыме журналіст: Збілі, забралі тэхніку і распачалі справу

Затрыманага ў нядзелю ў Сімферопалі ўкраінскага журналіста Асмана Пашаева вызвалілі.

Пра гэта паведамляе ў Twitter Громадське ТБ.

"Пашаева вызвалілі. Збілі і забралі ўсю тэхніку. Уручылі позву, распачалі справу. Моцна збілі замежнага аператара", - сказана ў паведамленні.

Сам Пашаеў паведаміў у Facebook: "Чатыры гадзіны трымалі тварам да сцяны. Самае страшнае, што з-за мяне гэта перанеслі яшчэ пяцёра людзей, якія не пакінулі і пайшлі за мной у клааку аксенаўскай самаабароны на Кірава, 26".

"Мяне не вельмі білі, толькі некалькі разоў па нагах. Нікога не зламалі, але здзекі маральныя нашмат горш, чым нават фізічныя. Скралі тры планшэта, тры роўтэра, адзін комп, чатыры смартфона", - дадаў журналіст.

Ён таксама напісаў, што не з'едзе з Ялты, пакуль яго крыўдзіцелі не будуць злоўленыя спецслужбамі Украіны.

Як вядома, 18 траўня журналіст Асман Пашаеў быў затрыманы ў Сімферопалі, калі вёў трансляцыю з жалобнага мітынгу. Разам з ім затрымалі турэцкага аператара.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках