6 траўня 2024, панядзелак, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З эфіру ў Данецку знікла ўкраінскае радыё

2
З эфіру ў Данецку знікла ўкраінскае радыё

З эфіру ў Данецку па невядомых прычынах рэзка зніклі амаль усе ўкраінскія радыёстанцыі.

Па дадзеных на раніцу панядзелка ўдалося настроіць радыёпрымач толькі на данецкае «Мега-радио», паведамляе мясцовае выданне «Остров».

Пра аналагічную сітуацыю жыхары горада пішуць у сацсетках. Замест астатніх звыклых данецкім радыёслухачам станцый - толькі шыпенне.

Раней узброеныя прыхільнікі самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» захапілі абласную тэлерадыёкампанію і рэтрансляцыйную вышку ў Данецку. У сувязі з гэтым замест абласнога «27 телеканала» вяшчае расейскі канал з уключэннем праграм сепаратыстаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках