6 траўня 2024, панядзелак, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маштабныя пажары ў Сібіры: гарыць 40 тысяч гектараў лесу

15
Маштабныя пажары ў Сібіры: гарыць 40 тысяч гектараў лесу

На раніцу 19 траўня ў пяці рэгіёнах Сібіры дзейнічае 99 лясных пажараў на плошчы 40,6 тыс. га.

Мацней за ўсё ад агню пакутуе Іркуцкая вобласць. Там гарыць 39,2 тыс. га лесу. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дэпартамента лясной гаспадаркі па Сібірскай федэральнай акрузе, піша РБК.

Пажары дзейнічаюць у Рэспубліцы Бурація (12 на плошчы 307,6 га), Забайкальскім краі (2 на плошчы 21,5 га), Краснаярскім краі (6 на 905 га), Іркуцкай вобласці (77 на плошчы 39212,6 га) і Омскай вобласці (2 на плошчы 180 га). Асноўнымі прычынамі ўзгаранняў сталі неасцярожнае абыходжанне з агнём і сельгаспалы.

Усяго з пачатку пажаранебяспечнага сезона 2014г. у Сібіры было зарэгістравана 4417 лясных пажараў на плошчы 616 тыс. га. 33 лясныя пажары на плошчы 1722 га былі лакалізаваныя.

Асаблівы супрацьпажарны рэжым уведзены на тэрыторыі шасці раёнаў Забайкальскага краю, аднаго раёна Рэспублікі Бурація, на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Алтай, Кемераўскай, Омскай і Іркуцкай абласцей.

Рэжым НС дзейнічае ў адным раёне Краснаярскага краю, Омскай і Новасібірскай абласцях, на ўсёй тэрыторыі Забайкальскага краю, Рэспублікі Бурація, Іркуцкай вобласці.

Фота: ГУ МНС Расеі па Іркуцкай вобласці

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках