6 траўня 2024, панядзелак, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японія перакідае вайскоўцаў да спрэчных з Кітаем выспаў

Японія перакідае вайскоўцаў да спрэчных з Кітаем выспаў

Японскі ўрад мае намер размясціць вайскоўцаў на трох выспах ва Усходне-Кітайскім моры.

Яны знаходзяцца на поўдзень ад спрэчных выспаў Сенкаку (Дзяоюйдао), паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на японскае выданне "Йоміуры сімбун".

"Гэтыя меры накіраваныя на ўмацаванне дамовы бяспекі паміж ЗША і Японіяй", - заявіў газеце высокапастаўлены прадстаўнік міністэрства абароны Японіі.

На кожным з трох выспаў - Амаміасіма, Міяке і Ісігакі - плануецца да 2018 года размясціць па 350 вайскоўцаў.

Раней на выспе Йонагуні - самай заходняй частцы Японіі ў 125 км ад усходняга берага выспы Тайвань - японцы пачалі будаўніцтва станцыі радыёлакацыйнага назірання.

Кітайска-японскія стасункі абвастрыліся пасля таго, як Токіо ў верасні 2012 года выкупіла тры выспы архіпелага Сенкаку ў прыватнага японскага ўладальніка. Кітайскі бок лічыць, што гэтыя выспы павінны быць пад кантролем КНР, а не Японіі.

Фота: AFP

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках