6 траўня 2024, панядзелак, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Дзешчыца: Нельга весці перамовы пад дулам АК

9
Андрэй Дзешчыца: Нельга весці перамовы пад дулам АК

Заклікі Расеі да дыялогу - не больш, чым дыпламатычны выкрут.

Ён паказвае на доўгатэрміновую гульню, якую вядзе Крэмль. Пра гэта гаворыцца ў артыкуле в.а. міністра замежных спраў Украіны Андрэя Дзешчыцы, які публікуе The Guardian (пераклад - Инопресса).

"Тым, хто вітаў пуцінскую "просьбу" да сепаратыстаў адкласці так званы рэферэндум, трэба нагадаць, што прыняцце рашэння аб рэферэндуме ў суверэннай незалежнай дзяржаве не з'яўляецца прэрагатывай прэзідэнта іншай краіны або банды ўзброеных паўстанцаў. Калі Крэмль сапраўды хоча дээскалацыі напружанасці на ўсходзе Украіны, ён можа зрабіць усяго два асноўных крокі: ён павінен спыніць падтрымку ўзброеных расейскіх і прарасейскіх сепаратыстаў і адвесці войскі ад мяжы", - піша кіраўнік украінскага МЗС.

На думку міністра, абодва гэтых крокі знаходзяцца ва ўладзе Расейскай Федэрацыі. "Аднак замест гэтага Расея замяняе раззбраенне так званым "дыялогам", - адзначае ён.

"Не варта памыляцца. Як сказаў у мінулым месяцы мой калега, міністр замежных спраў Польшчы, нельга весці перамовы або кансультацыі пад дулам аўтамата Калашнікава. Ні адзін урад свету не сядзе за стол перамоваў з ўзброенымі тэрарыстамі. Спачатку Расея павінна націснуць на сепаратыстаў, каб яны спынілі агонь, неадкладна вызвалілі будынкі, здалі зброю і спынілі тэрарызаваць насельніцтва", - настойвае Дзешчыца.

Кіраўнік украінскага знешнепалітычнага ведамства нагадвае, што 12 траўня адзін з лідараў сепаратыстаў - "расейскі грамадзянін і афіцэр выведкі" Ігар Гіркін па мянушцы Стралок - абвясціў сябе вярхоўным галоўнакамандуючым Данецкай народнай рэспублікі і звярнуўся да Расеі з просьбай аб неадкладнай ваеннай дапамозе.

"Калі Стралок - бок, які Расея хоча бачыць за сталом перамоваў на Украіне, то мы лічым, што яму не будуць рады ні Украіна, ні пасярэднікі з АБСЕ. З якой нагоды расейскі агент, які тэрарызаваў насельніцтва Усходняй Украіны, павінен стаць голасам народа? Яго хутчэй чакаюць ва ўкраінскім судзе", - заканчвае свой артыкул Дзешчыца.

Фота: ukrafoto.com

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках