6 траўня 2024, панядзелак, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Складскія запасы выраслі на 1,4 трыльёна рублёў

8
Складскія запасы выраслі на 1,4 трыльёна рублёў

Беларускія прадпрыемствы працягваюць выпускаць неліквіды.

Складскія запасы беларускіх прадпрыемстваў у красавіку павялічыліся на 1,4 трлн. рублёў і па стане на 1 траўня дасягнулі 83,5% да месячнага аб'ёму прамысловай вытворчасці.

Як сведчаць дадзеныя афіцыйнай статыстыкі, агульны аб'ём складскіх запасаў на пачатак траўня ў грашовым выражэнні склаў 35,2 трлн. рублёў (супраць 33,8 трлн. рублёў - на 1 красавіка), піша БелаПАН.

Варта адзначыць, што рост запасаў гатовай прадукцыі ў красавіку адбыўся на фоне зніжэння (на 7,7% у параўнанні з сакавіком) аб'ёму прамысловай вытворчасці.

Найбольшы ўклад у прырост складскіх запасаў у красавіку ўнеслі прадпрыемствы, падведамасныя Міністэрству прамысловасці, Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання і дзяржканцэрну «Беллегпрам».

Рост таварных запасаў зафіксаваны ў чатырох абласцях Беларусі і ў Менску. Пры гэтым найбольшы аб'ём таварных запасаў традыцыйна склаўся ў сталіцы, дзе знаходзяцца буйныя прадпрыемствы беларускага машынабудавання.

Так, па стане на 1 траўня ўзровень таварных запасаў на прадпрыемствах Менска склаў 136,3% да месячнага аб'ёму вытворчасці (супраць 127,5% - на 1 красавіка), у Менскай вобласці - 115,2% (столькі ж, колькі ў красавіку), у Брэсцкай - 86,2% (81%), Гродзенскай - 82,1% (76,3%), Магілёўскай - 81,2% (83,9%).

Найменшы ўзровень складскіх запасаў на пачатак траўня быў зафіксаваны ў Гомельскай і Віцебскай абласцях - 46,8% і 41,6% ад месячнага аб'ёму вытворчасці адпаведна (на 1 красавіка - 46,7% і 37,3%).

Традыцыйна нізкая велічыня запасаў у гэтых дзвюх абласцях абумоўленая тым, што асноўны аб'ём вытворчасці там фармуюць нафтаперапрацоўчыя заводы, якія выпускаюць высокаліквідны тавар - нафтапрадукты.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках