6 траўня 2024, панядзелак, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Твітэр» блакуе доступ да ўкраінскіх акаўнтаў у Расеі

2

З Расеі нельга зайсці на акаўнт «Правага сектара» ў сетцы мікраблогаў.

Пра гэта паведамляе тэлеканал «Дождь».

Паспрабаваўшы зайсці на старонку «Правага сектара» ў твітэры можна ўбачыць такое паведамленне: «Доступ да ўліковага запісу абмежаваны ў наступных краінах: Russia».

«У многіх краінах, уключаючы ЗША, ёсць законы, якія могуць прымяняцца да твітаў і/або твітэр-акаўнта ў сувязі з яго зместам. Мы пастаянна імкнемся рабіць даступнымі нашы паслугі для карыстальнікаў ва ўсім свеце, аднак калі мы атрымліваем запыт ад упаўнаважаных асоб, гэта (выдаленне акаўнта/твіта) можа стаць неабходнай мерай, каб утрымаць доступ да пэўнага кантэнту ў той ці іншай краіне, час ад часу», - гаворыцца ў заяве «Твітэра».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках