6 траўня 2024, панядзелак, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэканструкцыя «Дынама» абыйдзецца ў €150 мільёнаў і скончыцца ў 2017 годзе

8
Рэканструкцыя «Дынама» абыйдзецца ў €150 мільёнаў і скончыцца ў 2017 годзе

Фінансаванне работ будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў сталічнага бюджэту.

Лукашэнка 16 траўня падпісаў Указ №220 «Аб рэканструкцыі комплексу аб'ектаў стадыёна«Дынама» ў горадзе Менску».

Дакументам прадугледжваецца перапрафіляванне стадыёна «Дынама» ў лёгкаатлетычны з захаваннем магчымасці правядзення футбольных матчаў, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы беларускага кіраўніка.

Заказчык па праекце - КУП «УКБ Менгарвыканкама», генеральная праектная арганізацыя - УП «Менскпраект». Фінансаванне работ будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў сталічнага бюджэту. Арыенціровачны кошт праекта - каля 150 млн. еўра. Тэрмін заканчэння рэканструкцыі - 2017 год.

Рэканструкцыя аб'ектаў стадыёна будзе праводзіцца паралельна з распрацоўкай, экспертызай і зацвярджэннем ва ўстаноўленым парадку праектна-каштарыснай дакументацыі.

Акрамя таго, пры распрацоўцы праектнай дакументацыі на рэканструкцыю аб'ектаў стадыёна дазваляецца прымяненне будаўнічых нормаў і правілаў, аналагічных дзеючым у Расейскай Федэрацыі і Еўрапейскім звязе, з правядзеннем дзяржаўнай экспертызы без адаптацыі гэтай праектнай дакументацыі да будаўнічых норм і правілаў, якія дзейнічаюць у Рэспубліцы Беларусь.

У выніку рэканструкцыі стадыёну «Дынама» будзе прысвоеная 1-я катэгорыя ў адпаведнасці з крытэрамі Кіраўніцтва па лёгкаатлетычных збудаваннях IAAF-2008, што дазволіць праводзіць спартыўныя спаборніцтвы міжнароднага ўзроўню па лёгкай атлетыцы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках