6 траўня 2024, панядзелак, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты разбураюць Паўночна-Крымскі канал

5
Акупанты разбураюць Паўночна-Крымскі канал

Некваліфікаваныя работнікі разбурылі ў Крыме збудаванні Паўночна-Крымскага канала.

Улады паўвострава спрабуюць цяпер атрымаць ваду, прарываючы па-за гэтымі збудаваннямі арыкі. Пра гэта заявіў старшыня Херсонскай аблдзяржадміністрацыі Юрый Адарчанка, перадае "Укрінфарм".

"Планы адносна таго, што яны, захапіўшы збудаванні Паўночна-Крымскага канала, змогуць падаваць ваду сельгасвытворцам і ў вадасховішчы, не апраўдаліся. Яны напоўнілі гэтыя службы некваліфікаванымі людзьмі, якія, у нас ёсць інфармацыя, ужо разбурылі на тэрыторыі Крыма самі збудаванні Паўночна-Крымскага канала, і спрабуюць адабраць ваду па-за збудаваннямі, проста прарываючы нейкія арыкі", - адзначыў Адарчанка.

Па яго словах, тое, што Крым сёння не можа атрымаць дняпроўскую ваду, выклікана безадказнай пазіцыяй тых людзей, якія называюць сябе ўладай у Крыме. Што тычыцца сельгасвытворцаў Херсоншчыны, то яны атрымліваюць зараз для сваіх патрэб дняпроўскую ваду з Паўночна-Крымскага канала на ўсіх тэрыторыях вобласці, якія абслугоўваюцца дадзеным каналам.

Раней паведамлялася, што на тэрыторыі Крыма павялічаны несанкцыянаваны забор вады з Паўночна-Крымскага канала. Калі на мінулым тыдні ён складаў 13,8 куб.м/с, то па стане на 12 траўня - 18,7 куб.м/с.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках