6 траўня 2024, панядзелак, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

23 траўня ў Чорнае мора ўвойдзе ракетны крэйсер ЗША

8
23 траўня ў Чорнае мора ўвойдзе ракетны крэйсер ЗША

Амерыканскі ракетны крэйсер «Вэла Галф» зойдзе ў акваторыю Чорнага мора ў пятніцу, 23 траўня.

Пра гэта ў панядзелак, 19 траўня, паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на ваенна-дыпламатычную крыніцу. Плануецца, што карабель будзе выконваць свае задачы ва ўсходняй частцы мора.

Раней заход карабля чакаўся 9 траўня, аднак гэтыя планы былі адмененыя. «Па ўсёй бачнасці, у штабе планавання аперацый 6-га флоту ЗША, які дзейнічае ў Міжземным моры, зразумелі, што нарошчваць групоўку караблёў у Чорным моры падчас Дня Перамогі, які адзначаецца ў Расеі, не зусім этычна», - заяўляла тады ваенна-дыпламатычная крыніца.

Паводле яго слоў, даслаўшы свой ракетны крэйсер у Чорнае мора, ВМС ЗША хацелі «падтрымаць дзеянні новай украінскай улады».

Раней іншы амерыканскі карабель - «Тэйлар» - таксама выконваў задачы ў Чорным моры, пакінуў яго акваторыю 12 траўня.

«Вэла Галф» - адзін з крэйсераў тыпу «Тыкандэрога». На ўзбраенні ў яго крылатыя ракеты «Тамагаўк», супрацьлодкавыя ракеты ASROC і зенітныя кіраваныя ракеты «Стандарт-2» і «Стандарт-3» (усяго 122 ракеты). Караблі дадзенага тыпу аснашчаныя інфармацыйна-кіруючай сістэмай «Іджыс», здольнай ажыццяўляць пошук, выяўленне і суправаджэнне 250-300 паветраных мэтаў, а таксама наводзіць на іх ракеты комплексаў СПА.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках