6 траўня 2024, панядзелак, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да будынка гарсавета Горлаўкі пад'ехалі два БМП пад прыкрыццём снайпераў

7

Снайперы занялі пазіцыі на вышынных будынках у цэнтры горада.

Два БМП са сцягамі РФ і самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» пад'ехалі на цэнтральную плошчу, паведамляе мясцовы сайт Gorlovka.ua.

"Сёння, 19 траўня, каля гадзіны дня ў раёне захопленага будынка горупраўлення міліцыі па праспекце Леніна людзі ў камуфляжы з аўтаматамі перакрылі рух. Акрамя гэтага, снайперы былі ўстаноўленыя на вышынных будынках: выканкаме і бальніцах", - паведамляюць журналісты.

Паводле інфармацыі відавочцаў, адзін чалавек са зброяй, падобнай на базуку, перанакіроўваў рух транспарту на вуліцы Інтэрнацыянальную і Пятроўскага.

Каля УУС бачылі таксама некалькі аўтаматчыкаў на сваім месцы, а праз вуліцу праехалі два БМП, якія ў выніку даехалі да будынка гарсавета.

Нагадаем, учора на мітынгу ў Горлаўцы, насельніцтва якой складае чалавек, адбылася масавая бойка паміж прадстаўнікамі сепаратыстаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках