6 траўня 2024, панядзелак, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабаў абяцае цёплае надвор'е

3
Рабаў абяцае цёплае надвор'е

Сіноптыкі абяцаюць на гэтым тыдні цёплае надвор'е з дажджамі і навальніцамі.

Цёплае з дажджамі надвор'е будзе пераважаць у Беларусі на гэтым тыдні, паведаміў БелТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Зміцер Рабаў.

На гэтым тыдні будзе па-летняму цёплае надвор'е, адзначыў сіноптык, дадаўшы, што ўжо цяпер сярэдняя тэмпература паветра на 4-9 градусаў перавышае кліматычную норму.

У першыя дні тыдня ўмовы надвор'я будуць фармавацца пад уплывам актыўных атмасферных франтоў і цёплых няўстойлівых паветраных мас. У гэтай сувязі без дажджоў і навальніц не абыдзецца.

У аўторак на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы, месцамі прагназуюцца ліўні, днём у асобных раёнах магчымы град. Вецер паўднёва-усходні 4-9 метраў за секунду з парывамі да 14 метраў за секунду, месцамі пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 12-19 градусаў, днём будзе ад 24 да 29 градусаў. Па ўсходзе краіны ў асобных раёнах паветра прагрэецца да 30 градусаў, а па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей прагназуецца 21-23 са знакам плюс.

У сераду ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы, днём - град. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10-17 градусаў, днём - ад 20 да 27 градусаў цяпла.

У другой палове тыдня з ростам атмасфернага ціску дажджоў і навальніц стане менш. У чацвер дажджы пройдуць месцамі, магчымыя навальніцы. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе плюс 10-17 градусаў, днём прагназуецца ад 21 да 28 градусаў.

З пятніцы па нядзелю характар надвор'я істотна не зменіцца. Тэмпература паветра ў пятніцу ноччу складзе ад 10 да 17 градусаў цяпла, днём будзе 23-29 градусаў. У суботу і нядзелю ўначы прагназуецца 12-18, днём - 24-30 градусаў цяпла.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках