26 красавiка 2024, Пятніца, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшыня аблвыканкама пабудаваў сабе ў цэнтры Гомеля спачывальню?

24

Па вуліцы Ланге ў цэнтры Гомеля для кіраўніка аблвыканкама арганізавалі асабістыя пакоі для адпачынку.

Пра гэта charter97.org паведаміў чытач са спасылкай на ўласную крыніцу ў Гомельскім аблвыканкаме.

"Па вуліцы Ланге, 17 рыхтуецца частка будынка для асабістага карыстання дзеючага губернатара. Закупляецца пасцельная бялізна, посуд, хатняе начынне, узгадняецца усё да апошняй дробязі, пачынаючы ад колеру посуду і г.д.", - паведаміў чытач.

"Гэты будынак не мае асобнага ўваходу, бо з'яўляецца канцэртнай залай, дзе праводзіцца маса мерапрыемстваў. Запланаваны ўваход - праз цэнтральны ўваход, праз 3-ці паверх", - дадаў чытач.

Інфармацыя паступіла 4 дні таму. У нас не атрымалася ні пацвердзіць, ні абвергнуць яе і рэдакцыя вырашыла не паведамляць пра гэта. Аднак сёння стала вядома, што Следчым камітэтам Беларусі праводзяцца працэсуальныя дзеянні па крымінальнай справе, якая расследуецца ў дачыненні да затрыманых службовых асоб Гомельскага аблвыканкама. Магчыма, гэта неяк звязана з атрыманай намі інфармацыяй.

Крымінальная справа аб злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі ўзбуджаная генеральным пракурорам Беларусі па матэрыялах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. Абставіны ўчыненага злачынства і прозвішчы затрыманых не выдаюцца. Верагодна, гаворка ідзе пра намаў Уладзіміра Дворніка - Валянціна Барысенку і Віктара Трызну.

Канцэртная зала па вул. Ланге. Фота: lipilin2010.livejournal.com
Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках