6 траўня 2024, панядзелак, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У адэскім Доме прафсаюзаў знойдзены хлараформ

3
У адэскім Доме прафсаюзаў знойдзены хлараформ

Рэчыва знаходзілася ў будынку яшчэ да падзей 2 траўня.

У Доме прафсаюзаў у Адэсе, дзе 2 траўня загінула некалькі дзесяткаў чалавек, быў знойдзены хлараформ, які ўжываецца ў медыцыне. Пра гэта заявіў начальнік Галоўнага следчага ўпраўлення МУС Украіны Віталь Сакал, піша «Корреспондент».

«У смецці і сажы, якія былі канфіскаваныя ў выніку агляду памяшканняў Дома прафсаюзаў, было выяўлена такое рэчыва, як хлараформ. Яно вядома ўсім: яго выкарыстоўваюць пры правядзенні хірургічных аперацый, але адкуль яно ўзялося ў Доме прафсаюзаў, зараз намі ўстанаўліваецца», - сказаў ён на брыфінгу ў панядзелак.

«Удыханне пары хлараформу - ёсць адпаведная выснова экспертызы - прыводзіць да спынення дыхання, што і адбылося ў нас. 32 чалавекі загінулі (у Адэсе 2 траўня - рэд) не ад высокай тэмпературы, а ў выніку ўздзеяння невядомага рэчыва, спынення сэрца і ўдушша», - адзначыў Сакал.

Начальнік Галоўнага следчага ўпраўлення таксама адзначыў, што сумесь, якая змяшчае хлараформ, знаходзілася ў Доме прафсаюзаў не адзін дзень. «Па словах экспертаў, калі яна доўга знаходзіцца ў паветры і кантактуе з ім, то яна пераходзіць у небяспечнае рэчыва. І нават не трэба яе награваць, яе ўдыханне прыводзіць да непапраўных наступстваў для здароўя», - растлумачыў ён.

Сакал таксама паведаміў, што для таго, каб больш старанна правесці экспертызу, украінскія праваахоўнікі звярнуліся да амбасады Ізраіля ва Украіне з просьбай прадаставіць кваліфікаваных экспертаў і дапамагчы ўкраінскім спецыялістам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках