6 траўня 2024, панядзелак, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Ельскам аварыйная машына правалілася пад зямлю

2

ДТЗ адбылося з-за падмыва дарогі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.

«19.05.2014 а 08:30 ў ЦАУ Ельскага РАНС ад дырэктара Ельскіх раённых электрычных сетак Салаўёва С.Н. паступіла паведамленне пра тое, што пры накіраванні аварыйнай брыгады РЭС у вёску Бабруйкі Ельскага раёна, у выніку падмыва дарожнага палатна на аўтадарозе вёска Княжабор'е - вёска Бабруйкі, над шлюзам адбыўся правал дарогі 10 на 12 метраў, у выніку чаго аўтамабіль Ельскіх РЭС (УАЗ-39099) праваліўся ў меліярацыйны канал», - гаворыцца ў паведамленні.

Пацярпелых няма. На дадзены момант на месцы інцыдэнту працуюць брыгады Ельскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм і міліцыя.

Фота: МЧС
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках