6 траўня 2024, панядзелак, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Карэлічах будуць судзіць незалежнага журналіста

5
У Карэлічах будуць судзіць незалежнага журналіста

Суд над Алесем Залеўскім павінен адбыцца 28 траўня.

Аб гэтым карэспандэнту тэлеканала «Белсат» паведамілі праз тэлефон, не адпраўляючы ніякай папярэдняй позвы. Са слоў Алеся Залеўскага, у панядзелак ён атрымаў званок з Карэліцкага раённага суда Гарадзенскай вобласці аб тым, што заўтра аб 11-й гадзіне там будзе разглядацца адміністрацыйны пратакол у дачыненні да яго, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Са слоў прадстаўнікоў суда, у выпадку непрыходу журналіста, ён будзе дастаўлены туды з дапамогай міліцыі. Сам штатны супрацоўнік TVP Алесь Залеўскі ўпершыню чуе пра нейкую справу супраць сябе. Журналіст не знаёміўся з пратаколам і не атрымліваў ніякіх позваў у міліцыю ці суд.

«Калі мяне абвінавачваюць у працы без акрэдытацыі паводле адміністрацыйнага артыкула 22.9, то міліцыянты павінны былі хаця б выклікаць мяне для складання пратаколу і ўзяць тлумачэнні. Нічога гэтага зроблена не было», - распавёў ён.

Алесь Залеўскі звярнуўся ў суд з хадайніцтвам аб пераносе працэсу, што было задаволена. Цяпер слуханні паводле справы супраць журналіста адбудуцца 28 траўня а 14:30.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках