6 траўня 2024, панядзелак, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя назвала новых вінаватых пагромаў у Адэсе

9
Міліцыя назвала новых вінаватых пагромаў у Адэсе

Да падзей 2 траўня ў Адэсе сярод іншых датычныя таксама кіраўнікі перадвыбарчых штабоў кандыдата на пасаду мэра Эдуарда Гурвіца.

Пра гэта паведаміў на брыфінгу міністр унутраных спраў Арсен Авакаў, паведамляе РБК-Украіна.

"Вядучую ролю адыгралі дэпутаты Адэскага гарсавета, супрацоўнікі міліцыі, іх родныя і мясцовыя актывісты, у прыватнасці, кіраўнікі перадвыбарчых штабоў Эдуарда Гурвіца і сыны вядомых адэскіх праваахоўнікаў", - адзначыў Авакаў.

2 траўня падчас беспарадкаў у Адэсе загінулі 48 чалавек. Датычныя да смерці людзей зафіксаваныя на відэа і пададзеныя ў вышук, паведаміў начальнік следчай управы МУС Віталь Сакал.

"22 чалавекі, якія зафіксаваныя на відэа і могуць быць датычныя да забойстваў людзей падчас падзей у Адэсе, ужо ідэнтыфікаваныя і яны знаходзяцца ў вышуку", - сказаў Сакал.

Нагадаем, 2 траўня ў Адэсе адбыліся сутыкненні - прарасейскія баевікі напалі на шэсце патрыётаў Украіны. Паводле звестак пракуратуры, падчас пятнічных сутыкненняў і пажару ў Доме прафзвязаў загінулі 46 чалавек, больш за дзвесце звярнуліся па дапамогу ў медыцынскія ўстановы.

Паводле звестак СБУ, сутыкненні і беспарадкі ў Адэсе з удзелам прадстаўнікоў незаконных вайсковых фармаванняў каардынаваліся з тэрыторыі непрызнанага Прыднястроўя дыверсійнымі групамі з РФ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках