6 траўня 2024, панядзелак, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асяроддзе Януковіча вывела за мяжу $100 мільярдаў

13
Асяроддзе Януковіча вывела за мяжу $100 мільярдаў

У раскрадванні дзяржаўных сродкаў былі задзейнічаны 12 профільных міністэрстваў.

Асяроддзе адхіленага ад абавязкаў прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча незаконна вывела за мяжу блізу 100 мільярдаў даляраў, заявіў міністр юстыцыі Павел Пятрэнка ў панядзелак, 19 траўня, піша УНІАН.

"Блізу 100 мільярдаў даляраў, частка з якіх гатоўкай, было вывезена за мяжу атачэннем Януковіча", - заявіў ён.

Паводле ягоных слоў, два мільярды даляраў з гэтай сумы цяпер заблакавана на рахунках у Швайцарыі, а супраць 20-25 чалавек, звязаных з карупцыйнай дзейнасцю ва Украіне, уведзеныя індывідуальныя "замарожвальныя" санкцыі ў Еўразвязе і ЗША, але падрабязнасці усіх папярэдніх вынікаў расследавання пакуль не выдаюцца.

Міністр адзначыў, што цяпер галоўным заданнем праваахоўных органаў Украіны з'яўляецца актыўная камунікацыя з кампетэнтнымі органамі гэтых краін, для таго, каб праз судовыя працэдуры пацвердзіць дачыненне заблакаваных там сродкаў да карупцыйных схем ва Украіне і ў далейшым вярнуць іх у нашу краіну.

Пятрэнка паведаміў таксама аб папярэдніх звестках следства што да карупцыі ў дзяржаўным сектары. "Паводле звестак папярэдняга расследавання, абвешчаных прадстаўнікамі следства, былі выяўленыя схемы злоўжывання ў дзяржаўным сектары на суму блізу 65 мільярдаў грыўняў", - сказаў ён.

Міністр падкрэсліў, што раскрадванне дзяржаўных сродкаў праводзілася на ўсіх узроўнях, і ў карупцыйных схемах было задзейнічана 12 профільных міністэрстваў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках