6 траўня 2024, панядзелак, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Змітру Дашкевічу пагражаюць новай крымінальнай справай

14
Змітру Дашкевічу пагражаюць новай крымінальнай справай

Былога палітвязня папярэдзілі пра тое, што ён можа вярнуцца ў турму.

Сёння вечарам з менскай турмы вызвалілі Змітра Дашкевіча, які адбыў 25 сутак арышту. Сустрэць палітыка каля турэмнай брамы яго паплечнікам і журналістам не ўдалося. А 19-й гадзіне на міліцэйскай машыне Змітра Дашкевіча адвезлі ў пастарунак, перадае «Радыё Свабода».

Там міліцыянты заявілі яму, што ў выпадку паўтарэння парушэння правілаў прэвентыўнага нагляду на яго будзе распачатая крымінальная справа. Пасля гэтага Змітра Дашкевіча вывезлі на машыне і пакінулі на скрыжаванні непадалёк ад дома. Толькі а дзесятай вечара ён прыйшоў дадому.

Нагадаем, 28 жніўня 2013 года Зміцер Дашкевіч выйшаў на волю з гродзенскай турмы №1 пасля амаль трохгадовага зняволення. Яго арыштавалі напярэдадні апошніх прэзідэнцкіх выбараў, 18 снежня 2010 года, і асудзілі спачатку за «асабліва злоснае хуліганства», а затым - за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы».

За Змітром Дашкевічам устанавілі прэвентыўны нагляд, тэрмін якога павінен скончыцца 28 траўня.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках