29 красавiка 2024, панядзелак, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія сілавікі занялі 10 блокпостаў вакол Славянска

4
Украінскія сілавікі занялі 10 блокпостаў вакол Славянска

Падчас актыўнай фазы антытэрарыстычнай аперацыі вайскоўцы захапілі ўсе блокпосты тэрарыстаў у раёне Славянска.

Пра гэта напісаў на сваёй станіцы ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук кіраўнік МУС Украіны Арсэн Авакаў.

"Узятыя усе 10 блокпостаў. Захопленыя палонныя баевікі. Адзін з іх з членскім білетам кампартыі Украіны", - напісаў ён.

Сілавікі будуць дамагацца, каб тэрарысты склалі зброю, адпусцілі закладнікаў і вызвалілі адмінбудынкі.

"Сіламі падраздзяленняў МУС, Нацгвардыі, УС. На бягучы момант узятыя пад кантроль 9 блокпостаў тэрарыстаў ля гарадской мяжы Славянска. Горад узяты ў шчыльнае кола. Супраць украінскіх спецпадраздзяленняў тэрарысты адкрылі агонь з ужываннем цяжкага ўзбраення. У тым ліку гранатамётаў і ПЗРК. Ёсць загінулы лётчык і параненыя. Ідзе сапраўдны бой з прафесійнымі наймітамі. Тэрарысты не грэбуюць весці агонь, хаваючыся за мірнымі жыхарамі Славянска, з жылых шматкватэрных дамоў - ведаюць пра загад падраздзяленням АТА не адкрываць агонь у адказ з пагрозай жылым аб'ектам", - напісаў ён.

Па дадзеных Авакава, аперацыя працягваецца па плане.

"Прашу жыхароў Славянска і Крамоторска не выходзіць на вуліцы і быць асцярожнымі ля вокнаў. Мы, разам з міністрам абароны і камандуючым Нацгвардыі тут. Чыгуначнае паведамленне ў зоне АТА будзе перакрыта ў найбліжэйшы час. Рух па дарогах у раёне Славянска абмежаваны да мінімуму. Прашу ўсіх на час АТА ўстрымацца ад паездак.

Працуем. Дзякуй усім байцам і афіцэрам з гонарам", - напісаў міністр.

Нагадаем, сёння раніцай украінская армія аднавіла аперацыю па вызваленні Славянска, захопленага раней расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі. Cілавікі атакавалі ўсе блокпосты па перыметры горада. Быў вызвалены тэлецэнтр. Пры гэтым выкарыстоўвалася верталётная падтрымка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках