29 красавiка 2024, панядзелак, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за пажару ў інтэрнаце ў Менску былі эвакуяваныя 30 чалавек

1

Як мяркуецца, прычынай пажару ў інтэрнаце ў цэнтры Менска стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры паленні.

"1 траўня ў 14.34 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Менскага гарадскога ўпраўлення МНС ад суседзяў паступіла паведамленне аб пажары ў блоку на дзевятым паверсе інтэрната Вышэйшага дзяржаўнага каледжа сувязі на вуліцы Ф.Скарыны", - распавёў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у пятніцу прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.

Паводле яго слоў, па прыбыцці да месца выкліку ў 14.41 першага падраздзялення МНС адкрытым агнём гарэў пакой на дзевятым паверсе будынка.

У ходзе выведкі было ўстаноўлена, што адбылося загаранне маёмасці на плошчы 7 кв. м у блоку, дзе пражывае жанчына і яе дарослая дачка з двума маленькімі дзецьмі, працягваў суразмоўца агенцтва. Ён удакладніў, што "жыхары пакоя пакінулі падпаленае памяшканне да прыбыцця падраздзяленняў МНС".

"У выніку пажару пашкоджаная маёмасць у пакоі, закураны калідор дзевятага паверха. Работнікамі МНС з дзевятага і ніжэйразмешчанага паверха эвакуявана 30 чалавек. Пацярпелых няма. Пажар лакалізаваны ў 14:50, ліквідаваны ў 14:54", - праінфармаваў В.Навіцкі.

"Прычына пажару высвятляецца, меркаваная прычына - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры паленні. Вінаватая асоба ўстанаўліваецца", - паведаміў прэс-сакратар МНС.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках