29 красавiка 2024, панядзелак, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі аквапарк абяцаюць адкрыць на працягу двух тыдняў

6

Першы менскі аквапарк «Лебядзіны» плануецца адкрыць на працягу двух тыдняў.

Пра гэта паведаміла крэатыўны дырэктар, начальнік аддзела інфармацыі, забаў і спецпраектаў камунальнага культурна-спартыўнага ўнітарнага прадпрыемства «Аква-Менск» Аліна Змачынская<>.

/b

Раней паведамлялася, што аквапарк павінен быў адкрыцца 1 траўня, пішуць naviny.by.

«Спяшацца і пароць гарачку дзеля таго, каб паставіць галачку, маўляў, мы адкрыліся да чэмпіянату свету - такой задачы перад сабой не ставім», - заявіла яна.

Па словах крэатыўнага дырэктара, вялікую цікавасць да аквапарку праяўляюць не толькі жыхары Менска, але і турыстычныя кампаніі, гатовыя прывозіць для адпачынку тут тургруппы з Беларусі.

Як адзначыў намеснік дырэктара ТАА «Інавацыйная кампанія Інтэкс» Уладзімір Асінін, набор горак і атракцыёнаў у «Лебядзіным» нічым не будзе саступаць лепшым аквапаркам сусветнага ўзроўню.

«У аквапарку маецца абсталяванне вядучых вытворцаў водных горак як з нержавеючай сталі, так і са шклопластыка, - сказаў ён. - Ёсць горкі спаборніцкія, якія даюць магчымасць адначасовага спуску тром чалавекам: той, хто спусціцца хутчэй - атрымлівае прыз. Ёсць экстрэмальныя - для аматараў вострых адчуванняў, ёсць сямейныя, пабудаваныя па тыпу амерыканскіх горак з ўздымамі і спускамі, дзе на плыце могуць сядзець два-тры чалавекі. Ёсць даволі рэдкія сёрфінг-трэнажоры, якія дазваляюць слізгацець на дошцы па хвалях, якія ствараюцца спецыяльнымі помпамі».

Па словах Уладзіміра Асініна, нават дарослым будуць цікавыя дзіцячыя водныя гарадкі з тэматычным афармленнем - па іх горках і палубах можна ўдосталь палазіць па вантавых лесвіцах.

Галоўны інжынер ДВА «Менскбуд» Леанід Стухальскі паведаміў, што будаўніцтва завершана, ідуць апошнія пуска-наладачныя работы, падпісваюцца дакументы на ўвод аквапарку ў строй. «Аб'ект быў цікавы для нас, таму сыходзім са шкадаваннем», - рэзюмаваў ён.

Галоўны архітэктар праектаў ААТ «Інстытут «Менскграмадзянпраект» Аляксандр Цяльцоў адзначыў, што кампазіцыя будынка аквапарку нестандартная, нязвыклая.

«Яна павінна даваць усім наведвальнікам магчымасці для камфортнага баўлення часу і новых уражанняў, якіх у паўсядзённым жыцці няма, - растлумачыў ён. - Мы імкнуліся, каб стылістыка будынка была самабытная, беларуская. У гэтым сэнсе ён, мне здаецца, атрымаўся, мае свой характар, а не паўтарае незлічоныя штампы».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках