29 красавiка 2024, панядзелак, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцемій Троіцкі: Пуцін увойдзе ў гісторыю галоўным злыднем першых 15 гадоў XXI стагоддзя

16
Арцемій Троіцкі: Пуцін увойдзе ў гісторыю галоўным злыднем першых 15 гадоў XXI стагоддзя

Музычны крытык патлумачыў дзеянні Крамля ў дачыненні да Украіны.

«Украінская ўлада, натуральна, вельмі слабая. А руская ўлада, на жаль, вельмі хлуслівая і да гэтага часу настроеная на правакацыі, на тое, каб не кіем дык палкай, але, усё ж такі, нешта такое сабе адхапіць - сказаў Арцемій Троіцкі ў эфіры «Эха Москвы». - Навошта гэта трэба, я, шчыра кажучы, не ведаю. Гэта значыць, у прынцыпе, тут, натуральна, усё ўпіраецца ў аднаго чалавека па імі Пуцін Уладзімір.

Тут вось усялякія нашы эксцэнтрычныя як раз палітолагі, аналітыкі і гэтак далей - яны, у асноўным, паколькі шукаць нейкай логікі, нейкага рацыянальнага сэнсу ва ўсіх гэтых рэчах, сэнсу няма, то я так зразумеў, што у іх такая тэорыя, што Пуціну проста вельмі хочацца ўвайсці ў гісторыю, трапіць вось у гэтыя самыя падручнікі і гэтак далей...

Псіхалагічна я думаю, што я яго разумею. Ну, то бок, за час свайго праўлення грошай ён сабе прыгроб проста нямераную колькасць. Я не ведаю там, 40 мільярдаў ці колькі? Тут, дарэчы, таксама ў лістах пытаюцца, ці веру я ў 40 мільярдаў Пуціна. Ну, як бы, я лічу, што грошы - наогул гэта не пытанне веры: тут або ведаеш, або не ведаеш. Ну, вось, я ведаю напэўна, што ёсць і 40, а , хутчэй за ўсё, яшчэ і ў 2, у 3 разы больш. Увогуле, грошай поўна. У гэтым сэнсе, як бы, жыццё атрымалася».

Прычына агрэсіі, на думку Арцемія Троіцкага, у тым, што, прэзідэнту Расеі захацелася ўвайсці ў гісторыю.

«Улады таксама поўна. Поўная нязменнасць, беспакаранасць, увогуле, усё ў поўным парадку, усе людзі на ключавых пасадах, на сваіх месцах, рабі, што хочаш. Гэта значыць, вось, усё ёсць, а шчасця няма. Гэта значыць, вось, як вось гэтыя фальшывыя елачныя цацкі з анекдота, так? Не радуюць. Не радуе жыццё.

Таму пры тым, што ўсё ёсць, напэўна, Уладзіміру захацелася нешта такое, што ні ўлада, ні грошы не даюць. Яму захацелася любові, яму захацелася шанавання, яму захацелася, натуральна, увайсці ў гісторыю.

Гэта значыць ён сябе ўявіў вось гэтым ці то Аляксандрам Македонскім, ці то Пятром Вялікім. У гісторыю ўвайшоў, гэта значыць гэта яму ўжо ўдалося. Гэта значыць ён ужо дакладна увайшоў у будучыя падручнікі гісторыі, прычым не толькі ўсялякія там замежныя падкупленыя, але і ў нашы рускія, дакладней, у падручнікі той краіны, якая пасля Пуціна ад Расеі застанецца. Увойдзе 100%.

Гэта значыць увойдзе, я думаю, як галоўны злыдзень першых там 15 гадоў XXI стагоддзя. Ну, там, натуральна, яшчэ быў Бэн Ладэн, але Бэн Ладэн - ён нейкі партызан такі каламутны, не зразумей хто. Гэта значыць ніяк не дзяржаўны дзеяч. А Пуцін - дзяржаўны дзеяч. Вось, ён вось так вось і ўвойдзе прыкладна», - кажа ён.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках