29 красавiка 2024, панядзелак, 5:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разбойны напад на краму ў Віцебску

1
Разбойны напад на краму ў Віцебску

Невядомы, пагражаючы нажом, завалодаў выручкай віцебскай крамы.

28 красавіка 25-гадовая прадаўшчыца крамы «Прадукты» па тэлефоне 102 паведаміла ў аддзел аператыўна-дзяжурнай службы УУС Віцебскага аблвыканкама пра разбойны напад.

Каля 21:50 невядомы ўвайшоў у краму і пагражаючы нажом завалодаў грашовай выручкай у суме 2 000 000 рублёў, пішуць «Народные новости Витебска».

Па інфармацыі, якая паступіла ад грамадзян, міліцыянтамі патрульна-паставой службы і супрацоўнікамі ДАІ па падазрэнні ў здзяйсненні гэтага злачынства быў затрыманы 24- гадовы беспрацоўны.

29 красавіка ГАСК была ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 2 артыкула 207 КК. Выкрадзенае канфіскавана.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках