29 красавiка 2024, панядзелак, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узброеныя людзі захапілі адміністрацыю Стаханава

4
Узброеныя людзі захапілі адміністрацыю Стаханава

Яшчэ адзін горад у Данецкай вобласці перайшоў пад кантроль прарасейскіх баявікоў.

Захоп выканаўчага камітэта населенага пункта адбыўся ўвечары 1 траўня. У 17:50 40 узброеных асоб занялі памяшканне адміністрацыі горада Стаханава, паведамляе прэс-служба ГУ МУС Луганскай вобласці.

"1 траўня а 17:50 у Стаханаўскі гараддзел міліцыі паступіла паведамленне пра тое, што каля 40 узброеных чалавек, у масках размясціліся ў памяшканні выканаўчага камітэта горада Стаханава", - гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым ніякіх патрабаванняў ад узброеных асоб не паступала.

Дадзены факт зарэгістраваны ў міліцыі. Праводзіцца праверка.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый у гарадах усходніх абласцей Украіны. Журналісты заходніх СМІ паведамлялі, што сярод баевікоў прысутнічаюць і беларусы.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку. 24 красавіка ўкраінская армія пачала вызваленне Славянска.

29 красавіка сепаратысты захапілі ключавыя адміністрацыйныя будынкі ў Луганску - самым ўсходнім абласным цэнтры Украіны. Штурм праходзіў з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі. Пад кантролем захопнікаў - абласная адміністрацыя, пракуратура, СБУ, МУС і тэлерадыецэнтр горада. 1 траўня сепаратысты занялі шэраг ключавых будынкаў у Данецку.

2 траўня ўкраінская армія аднавіла антытэрарыстычную аперацыю ў Славянску і вызваліла большую частку горада.

Фота: AP

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках