29 красавiка 2024, панядзелак, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская міліцыя закупіла іншамарак на Br65 мільярдаў

11
Беларуская міліцыя закупіла іншамарак на Br65 мільярдаў

Нягледзячы на запуск у Барысаве ўласнай аўтазборачнай вытворчасці, дзяржструктуры робяць стаўку на імпартную тэхніку.

МУС Беларусі стала адным з асноўных драйвераў беларускага аўтамабільнага рынку, піша «Завтра твоей страны».

Беларуская міліцыя ў студзені-красавіку 2014 года набыла 187 новых імпартных легкавых аўтамабіляў на суму 65,5 млрд. рублёў, тлумачачы гэта неабходнасцю абнаўлення аўтапарка.

Галоўным пастаўшчыком для Дэпартамента фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных спраў у гэты перыяд сталі прадпрыемствы холдынгу «Атлант-М». Пра гэта сведчаць дадзеныя па дзяржаўных закупках, размешчаныя на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры коштаў.

Кампанія «Атлант-М Сухарава» перамагла на аўкцыёнах па пастаўцы 120 аўтамабіляў «Фольксваген Пола» (на 25,4 млрд. рублёў) і 12 «Фольксваген Пасат» (3,9 млрд. рублёў), а «Атлант-М Баравая» - па пастаўцы 28 машын «Форд Фокус» (на 7,7 млрд. рублёў).

Кантракты на пастаўку аўтамабіляў МУС рэалізавалі таксама кампанія «Белатра» (11 «БМВ Гран Турызма» на 16 млрд. рублёў) і група кампаній «Аўтапрамсэрвіса» (16 «Рэно Лаціт'юд» на 6,2 млрд. рублёў).

Другое месца па аб'ёмах закупак аўтамабільнай тэхнікі за казённыя грошы ў пачатку 2014 года заняў «Менсктранс». Гарадское прадпрыемства атрымала ў свой аўтобусны парк 20 адзінак «Фольксваген Крафтэр Любава». Іх пастаўшчыком стала ТАА «Аўтамабільныя канструкцыі». Кошт кантракту - 17 млрд. рублёў.

Трэці па аб'ёмах дзяржзаказ выканалі звязаныя адзін з адным барысаўскія кампаніі «Русаўтапрам»і «Парад Аўта». Яны паставілі 25 санітарных машын (на базе расейскага ГАЗ) для Упраўлення аховы здароўя Менаблвыканкама. Сума кантрактаў склала 5,3 млрд. рублёў. У мінулым годзе « Русаўтапрам» выйграў таргі на пастаўку некалькіх дзесяткаў аўтамабіляў для «Белпошты» і «пазікаў» для перавозкі салдатаў унутраных войскаў.

У стадыі рэалізацыі ў цяперашні час знаходзяцца некалькі кантрактаў, якія выйграла кампанія «Пазадарожнік» для Дзяржпамежкамітэта. Імпарцёр паставіць памежнікам 45 грузавых і легкавых УАЗ, кошт якіх складзе 8,7 млрд. рублёў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках