29 красавiка 2024, панядзелак, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тарыфная стаўка першага разраду павышаная да Br275 тысяч

8
Тарыфная стаўка першага разраду павышаная да Br275 тысяч

У Беларусі тарыфная стаўка першага разраду з 1 траўня бягучага года павышаная да Br275 тыс.

Пастановай Савета Міністраў ад 25 сакавіка 2014 года №256 для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваныя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, тарыфная стаўка першага разраду з 1 красавіка гэтага года ўстаноўленая ў памеры Br262 тыс., з 1 траўня - у памеры Br275 тыс, перадае БелТА.

Павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду дазволіць павялічыць заработную плату работнікам бюджэтнай сферы, колькасць якіх складае каля 850 тыс. чалавек. Акрамя таго, гэта дасць магчымасць забяспечыць узровень заработнай платы нізкааплатных работнікаў не ніжэй памеру мінімальнай заработнай платы (Br1 млн 660 тыс.), а таксама захаваць суадносіны сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы да сярэднямесячнай заработнай платы па рэспубліцы ў цэлым.

Акрамя таго, з траўня павялічацца памеры дзяржаўных стыпендый навучэнцам, даплат маладым спецыялістам, за вучоныя ступені, а таксама іншых выплат, якія залежаць ад памеру тарыфнай стаўкі першага разраду.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках