29 красавiка 2024, панядзелак, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна аднавіла рэверс газу з Венгрыі

Украіна аднавіла рэверс газу з Венгрыі

Украіна сёння аднавіла імпарт прыроднага газу праз тэрыторыю Венгрыі.

Ён быў прыпынены ў канцы снежня 2013 года. Пра гэта паведамілі ў ПАА "Укртрансгаз", перадае "Інтэрфакс-Украіна".

"Цэнтральнае дыспетчарскае ўпраўленне пацвярджае пачатак фізічнага рэверсу прыроднага газу з Венгрыі", - адзначыў суразмоўца агенцтва.

Паводле яго слоў, імпартныя пастаўкі ажыццяўляюцца на адрас НАК "Нафтагаз Украіны".

Паводле аператыўных дадзеных венгерскага аператара FGSZ Ltd, заяўка на 1 траўня складае 22,5 тысяч кубаметраў прыроднага газу.

У жніўні-верасні 2013 года максімальныя аб'ёмы штосутачнага імпарту праз Венгрыю дасягалі 9 млн кубаметраў.

Як паведамлялася, "Нафтагаз Украіны" з лістапада 2012 года пачаў імпарт прыроднага газу з Германіі праз тэрыторыю Польшчы па дамоўленасцям з кампаніяй RWE Supply&Trading GmbH.

З красавіка 2013-га пачаліся пастаўкі прыроднага газу з боку Венгрыі. Акрамя таго, вядуцца перамовы з газатранспартнымі аператарамі Славакіі і Румыніі аб магчымасці падачы прыроднага газу ў ГТС Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках