29 красавiка 2024, панядзелак, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк падоўжыў прыпыненне ліцэнзіі іранскага «ТК Банка»

Нацбанк падоўжыў прыпыненне ліцэнзіі іранскага «ТК Банка»

Нацыянальны банк Беларусі падоўжыў на 1 год забарону на ажыццяўленне ЗАТ "ТК Банк" шэрагу банкаўскіх аперацый.

Пра гэта паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у пятніцу ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў НББ.

"Праўленнем Нацыянальнага банка прынятая пастанова аб працягу тэрмінам на адзін год раней прынятага рашэння аб прыпыненні дзеяння ліцэнзіі закрытага акцыянернага таварыства "Банк гандлёвы капітал" на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ў частцы ажыццяўлення асобных банкаўскіх аперацый", - праінфармавалі ва ўпраўленні.

Там удакладнілі, што гэта рашэнне прынята па выніках комплекснай праверкі ў сувязі з невыкананнем ЗАТ "ТК Банк" шэрагу патрабаванняў банкаўскага заканадаўства.

Паводле інфармацыі Нацбанка, ЗАТ "ТК Банк" забаронена прыцягваць грашовыя сродкі фізічных і юрыдычных асоб ва ўклады (дэпазіты), выдаваць банкаўскія гарантыі, ажыццяўляць давернае кіраванне грашовымі сродкамі. Таксама гэта тычыцца выпуску ў абарачэнне банкаўскіх пластыкавых картак; выдачы каштоўных папер, якія пацвярджаюць прыцягненне грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты) і размяшчэнне іх на рахункі; фінансавання пад уступку грашовага патрабавання (факторынг).

Як паведамлялася, у жніўні 2012 года праўленне Нацбанка прыняло рашэнне аб прыпыненні на адзін год дзеяння ліцэнзіі ЗАТ "ТК Банк" на ажыццяўленне названых вышэй банкаўскіх аперацый. Затым гэтае рашэнне было падоўжанае да 1 лютага 2014 года, а затым да 1 траўня.

Нацбанк раней патлумачыў гэтыя меры "фінансавым становішчам ЗАТ "ТК Банк", якое можа пацягнуць пагрозу стабільнасці банкаўскай сістэмы Беларусі, інтарэсам укладчыкаў і іншых крэдытораў банка".

"ТК Банк" з'яўляецца даччыным банкам іранскага банка Тэджарат (доля 99,89%), які знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках